jaetoneja
у меня сегодня такой дивный день, что я только и делаю, что ползаю по всяким архивам и прочим столь же духоподъемным местам.
и вона чо!
Жыў у другой палове XVIII ст. шляхціц пан Валадковіч, вядомы сваімі свавольствамі. Быў ён душой кампаніі за сталом у магната Караля Радзівіла, вядомага пад мянушкай Пане Каханку. Сам Радзівіл любіў распавядаць выдуманыя гісторыі пра тое, як біўся з вампірамі, ведзьмамі і пярэваратнямі. Наслухаўшыся, пан Валадковіч пасля застолляў з шабляй у руцэ хадзіў па могілках у суправаджэнні сяброў, выклікаў на бой нячыстую сілу. Ясна, што ахвярамі станавіліся не інфернальныя істоты, а жывыя людзі, якія трапляліся ім на дарозе. Каго ранілі, каго секлі бізунамі. За савольствы на яго падавалі ў суд. А, калі Валадковіч прыязджаў на судовае пасяджэнне са сваімі ўзброенымі “адвакатамі”, то суддзі ў жаху ўцякалі. Уплывовы Караль Радзівіл заўсёды ратаваў свайго ўлюбёнца ад справядлівага пакарання. Нават больш за тое, калі Валадковіч вырашыў стаць членам мінскага магістрата, старэйшы сябра і тут дапамог яму. Пане Каханку з некалькімі сотнямі салдатаў свайго асабістага войска прыехаў пад ратушу і ветліва выказаў сваё пажаданне магістрату. Войскі сышлі толькі тады, калі магістрат прагаласаваў так “як трэба”. Апынуўшыся на пасадзе, пан Валадковіч пабудаваў у Мінску два касцёлы, аднак свавольстваў не кінуў. Аднойчы ён пачуў, як ксёндз Аблачынскі падчас казані крытыкуе яго за нехрысціянскія паводзіны. На наступную нядзелю падчас святой імшы Валадковіч прывёў пад касцёл цыганоў з дрэсіраванымі малпамі і мядзведзямі, выкаціў бочку віна. Вернікаў у касцёле амаль не засталося, усе падаліся на дармавое свята. Потым Валадковіч загадаў сваім гайдукам сцябаць бізунамі ўсіх, хто трапіўся ім у горадзе. На судовым пасяджэнні, ён, зразумела, сваёй віны не прызнаў, абражаў трыбунал, а потым кінуўся на суд з шабляй і параніў аднаго з дэпутатаў, пасля чаго з лаянкай секануў па распяцці. Вяртаючыся дадому, Валадковіч пабіў вокны ў дамах суддзяў, разагнаў пахавальную працэсію мніхаў-дамініканаў, а музыкаў забраў з сабой, каб весялілі яго па дарозе.
На наступным судзе ён зноў пачаў абражаць трыбунал, а, калі даведаўся, што яго прысудзілі да смяротнай кары, распачаў бойку. Пана Валадковіча скруцілі і пасадзілі на жалезны ланцуг у сутарэннях ратушы. Уначы да яго прыходзіў ксёндз Аблачынскі, каб паспавядаўся перад стратай. Валадковіч выгнаў святара, спадзяваўся, што лепшы сябра Караль Радзівіл зноў выцягне яго на волю. Суддзі мусілі паспяшацца, іначай бы прыватнае войска Пане Каханку зноў апынулася б пад ратушай. Валадковіча расстралялі ў ратушным дворыку гэтай жа ноччу.
Непаспавяданы перад стратай пан Валадковіч ператварыўся ў прывід і штоночы палохаў позніх прахожых у самым цэнтры Мінска. Некалькі разоў ён зданню з’яўляўся і да свайго старэйшага сябра Караля Радзівіла. Пане Каханку нават пасяліў сямейнага ксяндза ў суседнім са сваім пакоі і заўсёды трымаў поруч з ложкам у спачывальні вернага сабаку.
pk-gazeta.by/belaruskiya-pryvidy/ - хоть и напечатала это газетка полесский курьер, а все правда, все правда.
русский перевод

А еще я заметил слово "русский перевод", только когда уже все прочитал))
я ж спицально для тебя старался. я ванговал, что ты единственный наверное человек из моей ленты, которому это интересно и кто будет читать.
Особенно мне понравилось про охоту на вампиров)
А мне про призрага понравилось. ))
в этом тексте прекрасно все!
и да, перевод заметил по прочтении только.