аднойчы мой былы калега па інтерфаксу прыдумаў універсальную фразу, якой можна патлумачыць любую падзею, прычыну чалавечай нягегласці і наогул усе дзіўнае і нетлумачальнае.
гаворыцца яна на трасянцы, нават на лукашоўке, калі вы разумееце аб чым я))), з вось гэтым неперадавальным акцэнтам прадавачкі з вясковага сельпа, у крымпленавай сукенцы і з вавілонам на галаве.
патаму што яны тупыыыыыя!
чаму яны робяць вось так, а не вось гэтак? - патамушта яны тупппыыыя!! і ўсе.
я ніколі не думаў, што настане час, і я змагу гэтую фразу прымяніць да сябе. але ўсе некалі здараецца, і вось, як кажуць, гэты час настаў.
магчыма дваццаць год таму ў мяне здарыўся беларускамоўны тэкст. ну, вы ведаеце - як здараецца першае каханне, падступна і знянацку, нападае з-за рага вуліцы, як забойца, і ты робішся безабаронны.
так, як і ўсе тэксты таго часу, ен рабіўся ў супольнасці, але ж як с цягам часу маей супольніцы ніхто і нішто не перашкаджала браць старыя тэксты і рабіць з імі няма ведама што, так і зараз мне не замінае зрабіць з імі тое ж самае.
але было пытанне.
я круціў гэтую задумку і так і сяк, ўсе спрабаваў прыладзіць яе неяк да нейкіх праектаў, але прасцей прышыць кабыле лісіны хвост. таму што прыйшлося бы выкінуць адтуль шмат якіх герояў, і гэта пазбавіла бы тэкст ад сваеасаблівага гумару і пэўных пасхалак, якія, аднак, мне дарагія ў тым выглядзе, у якім яны існуюць.
і вось, о вялікі кесар, да мяне дайшло.
няхай ен застаецца тым, чым заўседы быў. а быў ен фанфікам па караткевічу.
ну на самой справе, камон, хлопцы і дзяўчаткі.
чаму гэта, напрыклад, перумаву можна, і матухне ніенне можна, а мне зась.
і адразу ж свет зайграў новымі фарбамі.
пры такім раскладзе яго і дапрацаваць можна.