здаецца, мне пара завесці нейкую там рубрыку, у якой паціху асвятляць самыя дзіўныя навіны мінулага дня.
ну вось сення і пачну.
адна нейкая там кабета, якая добра вядомая ўсім людзям добрай волі, а яшчэ тым, што некалькі разоў запар сабірала дабрачынная ахвяраванні грошамі на розныя праекты, але ніколі нікому не даўшая справаздачы, на што гэтыя грошы былі вытрачаныя, абвесціла чарговы дабрачынны збор.
для гэтага яна адкрыла асабісты рахунак у адным сакрэтным банку і сказала, што калі яна збярэ на гэты рахунак 10 мільенаў даляраў, то прывязе іх з-за мяжы (зараз яна з'ехала ад крывавага рыжыму ў Кіеў) і самалічна ўручыць іх таму, хто скіне лукашэначку.
справа добрая, але ў мяне пытаннечка.
а калі не? калі грошы людзі збяруць, а лукашэначка застанецца?
божа, нешта не тое я раблю ў гэтым жыцці. а мог бы ўжо камандаваць сусветам.